МНС Беларусі нагадвае, што неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ў сваiх жылiшчах i на дачах!

14.05.2020
Летась у экасістэмах Вілейскага раёна адбылося 53 пажары. Ратавальнікі ліквідавалі 6 лясных пажараў, 1 узгаранне тарфяніка і 46 выпадкаў гарэння травы і кустоў. Ужо ў 2020 годзе толькі на тэрыторыі раёна было 52 пажары ў экасістэмах, з іх 8 лясных пажараў і 44 выпадкі выпальвання сухой расліннасці.

 Усім вядома, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць, а ўжо тым больш ліквідаваць яго наступствы, якiя суправаджаюцца вялікай матэрыяльнай шкодай. Вельмі часта травяныя пажары – гэта звычайная чалавечая нядбайнасць. Для таго, каб сухая трава ўспыхнула як порах, дастаткова кінуць у яе незатушенную запалку або цыгарэту. Такая халатнасць мае далёка ідучыя, вельмі непрыемныя наступствы. Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў сонечныя дні. Гарэнне іржышча і сухой травы – працэс некіравальны. Спыніць добра разгарэўшыся пажар бывае вельмі няпроста.

 Навядзенне парадку на прысядзібных участках справа звычайная, як уласна, і парушэнне правілаў бяспекі пры спальванні смецця. Многія грамадзяне лічаць, што агонь у гэтай справе з'яўляецца самым лепшым накiраваннем. Аднак не ўлічваюць, што разводзіць вогнішча трэба толькі ў зацішнае надвор'е, на адлегласці не менш за 10 м ад згаральных будынкаў і дрэў, пад рукой павінен быць дастатковы запас сродкаў пажаратушэння – вада і пясок. Ну і вядома, агонь нельга пакідаць без нагляду ні на хвіліну. Правілы простыя і вядомыя ўсім, аднак выконваць іх людзі не спяшаюцца.

 МНС Беларусі нагадвае, што неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ў сваiх жылiшчах i на дачах!

  Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

  У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).